Дэйкала: захоп Мадура гэтак жа неправамерны, як і анэксія Крыма

Кацярына Дэйкала

Кацярына Дэйкала / Архіў

— Бацька закрычаў ад радасці, а дзядуля плакаў ад шчасця, — апісвае журналістка з Венесуэлы ў гутарцы з Еўрарадыё першую рэакцыю сваіх блізкіх на выкраданне амерыканцамі дыктатара Нікаласа Мадура.

Гісторыя выклікала рэзананс у сацыяльных сетках. Некаторыя беларусы летуценна прымяраюць сітуацыю на свой урад — вось, маўляў, было б выдатна, калі б выкралі яшчэ і Лукашэнку. Іншыя нагадваюць пра анэксію Крыма і пачатак поўнамаштабнай вайны ва Украіне — "хіба гэта нармальна, умешвацца ў палітыку чужой дзяржавы?"

— Гэтыя сітуацыі адрозніваюцца толькі фактурай, але яны зусім аднолькавыя з пункту гледжання правамернасці, а дакладней — неправамернасці, — кажа юрыстка-міжнародніца Кацярына Дэйкала, якую мы папрасілі растлумачыць розніцу паміж акупацыяй Крыма і аперацыяй з Мадура.

Дейкало: захват Мадуро так же неправомерен, как и аннексия Крыма
Наступствы выбуху на Крымскім мосце 8 кастрычніка 2022 года / © AFP / Scanpix

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.