Навошта Трампу Мадура і чаму такім чынам не вырашаюць лёс Лукашэнкі — эфір
Таццяна Кулакевіч / Еўрарадыё
Ад словаў і пагроз на адрас кіраўніка Венесуэлы Трамп перайшоў да дзеянняў — і ў выніку Мадура апынуўся ў амерыканскай турме. І пакуль адныя кажуць пра зняважанае міжнароднае права, іншыя мараць пра правядзенне вайскоўцамі ЗША такой жа аперацыі ў іншых аўтарытарных краінах. Каб іх дыктатары таксама, як і Мадура, апынуліся за кратамі.
Што насамрэч стала прычынай незадаволенасці Трампа і чым адметная аперацыя ў Венесуэле? Ці будзе Трамп дэмакратызаваць Венесуэлу і ці дазволяць гэта Кітай і Расія? Ці магчымы паўтор венесуэльскага сцэнару ў Беларусі і лёс Мадуры для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч.