Магілёўцам расказалі, хто павінен прыбраць дрэвы на могілках пасля ўрагану

Магілёўскія могілкі пасля ўрагану

Магілёўскія могілкі пасля ўрагану / mogilev.online

У Магілёве працягваюць прыборку дрэваў пасля ўрагану, які прайшоў па горадзе 10 ліпеня. Адной са складаных тэрыторый застаюцца могілкі

Спецкамбінат абслугоўвання насельніцтва ў сваім тг-канале нагадаў, што ёсць правілы ўтрымання і добраўпарадкавання пахаванняў. У іх дакладна прапісана, за якія тэрыторыі адказвае камунальнае прадпрыемства, а дзе павінны падтрымліваць парадак самі людзі.

Дырэктар установы Яна Страх-Макіева сказала, што спецкамбінат абслугоўвае ўсе 16 могілак, размешчаных на тэрыторыі Магілёва. Згодна з правіламі спецкамбінат займаецца прыборкай месцаў агульнага карыстання — асноўнымі праездамі і праходамі. А навядзенне парадку непасрэдна на месцах пахаванняў і ў праходах паміж імі — гэта абавязак грамадзян.

Як паведамлялася раней, ураган у самім Магілёве паваліў каля пяці тысяч дрэваў, а агулам у Беларусі — 3100 гектараў лесу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.