Уначы 1 студзеня ў Беларусі будзе да -20
Зіма, ілюстрацыйнае фота / t.me/hoiniki_news/
У чацвер, 1 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. Удзень пераважна па заходняй палове Беларусі чакаецца снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў марозу, пры праясненнях будзе да -20 градусаў. Удзень чакаецца ад -12 па ўсходзе да +1 градуса па паўднёвым захадзе краіны.
2 студзеня ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць залежаць ад цыклона з цэнтрам над Балтыйскім морам. Часам прагназуецца снег, мокры снег, удзень па паўднёвым захадзе краіны магчымы дождж; уначы месцамі пройдзе моцны снег. У асобных раёнах чакаецца завіруха, на дарогах — снежныя заносы. Месцамі будзе слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты, месцамі — моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 па паўднёвым захадзе да -17 градусаў па ўсходзе краіны. Удзень прагназуюць ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.