Глядзіце пад ногі, заўтра будзе слізка і марозна

Зіма, фота ілюстрацыйнае

Зіма, фота ілюстрацыйнае / pexels.com

Сіноптыкі папярэдзілі аб галалёдзе на беларускіх дарогах у сераду, 24 снежня. Надвор'е ў сярэдзіне тыдня будзе вызначаць антицыклон, утвораны ў арктычнай паветранай масе. Мінімальная тэмпература паветра ўначы — ад -10 да -16°С (на поўдні крыху цяплей), максімальная днём — ад -4 да -10°С.

А ў каталіцкае Раство, 25 снежня, мясцамі пройдзе невялікі снег. Ноч будзе марознай: ад -4°С на поўначы да -13°С на поўдні. Максімальная тэмпература днём — ад -6 да +1°С.

У пятніцу, 26 снежня, воблачна, днём з праясненнямі. Амаль па ўсёй краіне пройдуць мокры снег і дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы галалёд. Уначы тэмпература апусціцца да -9°С (цяплей за ўсё на поўначы Беларусі — да +1°С), а днём будзе ад -1 да +5°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.