Між "экстрэмістаў", якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць "хатнія хімікі"

Плакат "Свабоду палітвязням"

Плакат "Свабоду палітвязням" / t.me/racyja

Сярод людзей, якіх Аляксандр Лукашэнка памілаваў 30 снежня, ёсць тыя, хто асуджаны паводле палітычных матываў, але не з'яўляецца палітвязнем.

Напярэдадні стала вядома пра памілаванне 22 чалавек. Прычым 20 з іх, як паведамлялася, былі раней асуджаныя "за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці" — гэта значыць, паводле палітычных матываў.

Імёны памілаваных не называліся. "Наша Ніва" даведалася, што ў ліку памілаваных ёсць жанчына, якая адбывае "хатнюю хімію". Яе тэрмін і так мусіў скончыцца бліжэйшым часам.

Праваабаронцы не ўключаюць "хатніх хімікаў" у лік палітвязняў, бо гэтыя людзі застаюцца дома. Хаця яны таксама сталі ахвярамі палітычнага пераследу, але іх неадкладнае вызваленне з-пад варты не патрабуецца.

Такім чынам, колькасць палітвязняў пасля ўчарашняга памілавання не паменшыцца на 20 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.