Нацыянальны пашпарт Беларусі пасмяротна выдалі Ларысе Геніюш

Пашпарт Беларусі для Ларысы Геніюш

Пашпарт Беларусі для Ларысы Геніюш / facebook.com/belaruspassportcenter

31 снежня паэтцы Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі. Пра гэта паведамляецца на старонцы Беларускага пашпартнага цэнтру.

"Яна не дачакалася гэтага дня. Але гэты дзень дачакаўся яе", — гаворыцца на старонцы Беларускага пашпартнага цэнтру ў Фэйсбуку.

Ларыса Геніюш яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны выехала з Заходняй Беларусі ў Чэхаславакію. Была сакратаркай рады БНР і захавальніцай архіву. Пасля вайны Чэхія выдала Ларысу Геніюш і яе мужа Янку савецкім органам. Абаім прызначылі лагерныя тэрміны. Выйшаўшы на волю, сям'я Геніюшаў пасялілася ў Зэльве і да канца жыцця заставалася пад наглядам КДБ.

Ларыса Геніюш лічыла сябе грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі і адмовілася ад грамадзянства СССР.

"Мая Бабуля сваім жыццём даказала, як можна і як варта, а можа, нават, як трэба паступаць і Ёй, напэўна, належыцца пашпарт незалежнай Беларусі, якога не дачакалася", — пракаментаваў унук паэткі Міхаіл Геніюш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.