Пахаладанне да -12 чакаецца ўначы па Віцебшчыне

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 23 снежня, у Беларусь пачне паступаць паветраная маса паўночных шырот, паведамляе Белгідрамет.

Уначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень — пераменная воблачнасць. Уначы і зранку месцамі, а ўдзень пераважна па паўднёвым захадзе краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні з пераходам на паўночна-ўсходні, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — умераны.

Уначы па Віцебшчыне чакаецца рэзкае пахаладанне да 7-12 градусаў ніжэй за нуль. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. У гэты ж час па паўднёвым захадзе краіны будзе  да 2 градусаў са знакам "плюс". Удзень па краіне прагназуецца 2-8 градусаў марозу, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах чакаецца -1...+2 градусы.

Пахаладанне да -12 чакаецца ўначы па Віцебшчыне
Прагноз надвор'я на 23 снежня / Белгідрамет
Пахаладанне да -12 чакаецца ўначы па Віцебшчыне
Прагноз надвор'я на 23 снежня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.