Узмацненне ветру і завіруха — надвор'е на панядзелак 29 снежня

Мінск узімку

Мінск узімку / Еўрарадыё

На панядзелак 29 студзеня сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы і днём на захадзе краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Не выключана слабая завіруха.

Раніцай і ўдзень месцамі магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты. Па ўсёй Беларусі пройдзе снег, раніцай і днём — мокры снег.

Тэмпература паветра ноччу апусціцца да -3 - 9 градусаў. На паўднёвым захадзе будзе ад -2 да +1. Удзень чакаецца ад -3 да +3 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.