21 снежня — самы кароткі светлавы дзень за 2025 год

Сонечны дзень у Беларусі

Сонечны дзень у Беларусі / 1PROF

Сёння 21 снежня — самы кароткі светлавы дзень за 2025 год. І самая доўгая ноч.

Дакладная працягласць светлавога дня ў рэгіёнах Беларусі адрозніваецца. Напрыклад, у Мінску ён складзе прыкладна 7 гадзінаў 23 хвіліны. А далей стане цёмна — прыкладна на 16 гадзінаў 37 хвілінаў.

Але ёсць і добрыя навіны: ад сёння сонца дзень за днём будзе заставацца ў небе крыху даўжэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.