Туман у чацвер у Беларусі захаваецца месцамі

Туман, ілюстрацыйнае фота

Туман, ілюстрацыйнае фота / t.me/Minskij_rajonLIVE/

У чацвер, 18 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі па краіне чакаюцца туман і слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні — слабы да ўмеранага.

Уначы тэрмометры пакажуць ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Удзень чакаецца -1...+5 градусаў.

У пятніцу таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў. Месцамі будуць туман і слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвай чвэрці ад слабога да ўмеранага. Тэрмометры ўначы пакажуць ад 4 градусаў са знакам "мінус" да 2 са знакам "плюс". Удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 6 градусаў цяпла. 

Туман у чацвер у Беларусі захаваецца месцамі
Прагноз надвор'я / Белгідрамет
Туман у чацвер у Беларусі захаваецца месцамі
Прагноз надвор'я / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.