Сайт Савета Еўропы ізноў стаў "экстрэмісцкім"
Савет Еўропы
Сайт Савета Еўропы ізноў стаў "экстрэмісцкім". Суд Партызанскага раёна Мінска не здаецца — але на гэты раз ён дадаў у спіс забароненых не ўвесь рэсурс, а толькі яго асобныя старонкі.
Гэтая гісторыя працягваецца трэці тыдзень. 5 снежня суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" старонку Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый. Але ў рашэнні, не разбіраючыся, указаў увесь афіцыйны сайт Савета Еўропы www.coe.int.
10 снежня той самы суд адмяніў сваё рашэнне. А яшчэ праз дзевяць дзён вярнуў сайт Савета Еўропы ў "экстрэмісцкі" спіс ужо ў выглядзе асобных старонак, датычных Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый, заўважыла інфармацыйная служба "Вясны".