Улады будуць як мінімум тры дні “фільтраваць” інтэрнет
У Беларусі ў дні выбараў і пасля іх будуць "замядляць" інтэрнет / udf.name
Аператыўна-аналітычны цэнтр даручыў беларускім хостынг-правайдарам абмежаваць доступ да сэрвісаў з-за мяжы з раніцы 25 студзеня да 23:59 27 студзеня.
Гэта значыць, што з замежных айпі-адрасоў нельга будзе трапіць на прыблізна 90% беларускіх сайтаў.
“Гэтыя меры абумоўленыя пагрозамі для аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі”, — прыводзяць у кампаніі Hoster.by аргументацыю ААЦ.
Яшчэ адзін сігнал на карысць таго, што абмежаванні ўвядуць і ў іншы бок: каб з Беларусі нельга было трапіць на замежныя рэсурсы.
Падрыхтуйцеся загадзя да фільтравання інтэрнету дзякуючы нашым гайдлайнам: