У Беларусі пачаліся перабоі ў працы VPN і замежных сайтаў
АМАП на мінскай вуліцы / Sergei Gapon / Getty Images
У суботу 25 студзеня, каля 10-11 раніцы па мінскім часе, карыстальнікі Беларусі сутыкнуліся з перабоямі пры падключэнні да VPN-сэрвісаў і асобных замежных сайтаў, звярнула ўвагу выданне “Зеркало”.
Праблемы закранулі як мінімум шэсць папулярных сэрвісаў ананімізацыі, уключаючы Proton VPN, NordVPN і TunnelBear. Аднак некаторыя VPN-сэрвісы, такія як Psiphon, працягнулі працаваць без збояў. Праблемы назіраюцца як на хатнім, так і на мабільным Інтэрнэце, абцяжарваючы доступ да замежных рэсурсаў.
Збоі таксама закранулі папулярныя інтэрнэт-платформы. Карыстальнікі паведамляюць пра цяжкасці пры падключэнні да Twitch, Steam і Reddit, а таксама заўважылі пагаршэнне працы Telegram, хоць мэсэнджар агулам застаецца даступным. Упершыню зафіксаваны збой у працы Вікіпедыі, якая была недаступная ў Беларусі каля паўтары гадзіны. Праблемы з Інтэрнэт-злучэннем таксама закранулі VPN-сэрвісаў Mullvad і іншых. Некаторыя карыстальнікі лічаць, што блакаванне носіць выбарачны характар і можа распаўсюдзіцца на іншыя папулярныя сэрвісы.
Нагадваем, што 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Аляксандр Лукашэнка ўжо заяўляў, што інтэрнэт можа быць цалкам адключаны ў выпадку паўтарэння падзей 2020 года. Карыстальнікі працягваюць паведамляць аб нестабільнасці сувязі, што, на думку экспертаў па кібербяспецы можа сведчыць аб падрыхтоўцы да такіх мер.