КДБ заблакаваў у Беларусі УКантакце

VK

VK

Увечары 24 кастрычніка ў Беларусі заблакавалі доступ да дэсктопнай версіі расійскай сацыяльнай сеткі УКантакце ("ВКонтакте"). У "чорны спіс" сайтаў VK унёс Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Прычыны блакіроўкі VK афіцыйна не тлумачацца. Гэтая гісторыя асабліва цікавая з улікам таго, што кампаніяй кіруе сын намесніка кіраўніка Адміністрацыі Пуціна Сяргея Кірыенкі — Уладзімір Кірыенка.

Як напісаў дзяржаўны тэлеграм-канал "ЖС", блакіроўка выклікана "тэхнічнымі прычынамі".

"Проста ёсць пэўныя патрабаванні заканадаўства, не выконваючы якія ў Беларусі працаваць немагчыма. Праблема менавіта ў невыкананні нашых тэхнічных умоваў. Як толькі праблема будзе вырашана, доступ адразу будзе адноўлены", — піша канал.

У чым менавіта заключаюцца гэтыя „тэхнічныя“ патрабаванні ўладаў Беларусі — не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.