Мінчукоў запрашаюць пісаць палітычныя даносы

Данос, ілюстрацыйная карцінка

Данос, ілюстрацыйная карцінка / gazeta.ru

Ідэолагі прапанавалі мінчукам пісаць палітычныя даносы. Для гэтага Мінгарвыканкам і дзяржаўнае інфармагенцтва "Мінск-Навіны" стварылі ў Тэлеграме чат-бот пад назвай "Ідэалагічная інспекцыя".

"Заўважылі нездавальняючы стан дзяржсімволікі, фэйкі і скажэнне гістарычных фактаў або сталі сведкам распаўсюду дэструктыўных матэрыялаў і інш. — паведаміце пра гэта!" — заклікаюць ідэолагі.

Даносчыкам прапануюць апісаць праблему ў чат-боце і па магчымасці прымацаваць фота ці відэа.

"Звароты будуць апрацоўвацца кампетэнтнымі службамі", — запэўніваюць прапагандысты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.