Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі
Галоўная старонка сайта kirma.sh / kirma.sh
За продаж "экстрэмісцкіх" кніг у Беларусі заблакавалі сайт kirma.sh. Праз яго прадаюцца беларускія кнігі, сувеніры, календары ды інш.
Адпаведную пастанову прыняў пракурор Магілёўскай вобласці.
У паведамленні пракуратуры гаворыцца, што на сайце "прапаноўвалася да набыцця інфармацыйная прадукцыя, прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі". У якасці прыкладу такіх матэрыялаў пракуратура назвала кнігу Уладзіміра Арлова "Айчына: Маляўнiчая гiсторыя" і навукова-папулярнае выданне Аляксандра Татаранкі "Горкія гады: Трагедыя Заходняй Беларусі 1944-1954".
Таксама ў пракурорскіх работнікаў узнікла прэтэнзія да кнігі "Патаемная спадчына. Казкi пра беларускiх жанчын". Гэтае выданне не прызнанае "экстрэмісцкім", але яго выдала ініцыятыва ByProsvet, якую раней прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".