У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" дзве кнігі Сашы Філіпенкі
Забароненыя кнігі Сашы Філіпенкі / калаж "Вясны"
Дзве кнігі Сашы Філіпенкі ў Беларусі атрымалі статус "экстрэмісцкіх". Гэтае рашэнне прыняў 13 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска, заўважыў праваабарончы цэнтр "Вясна".
Гаворка пра беларускамоўныя друкаваныя выданні "Слон" і "Чырвоны крыж", якія сёлета выпусціла выдавецтва Gutenberg Publisher з Кракава. У "Чырвоным крыжы" падзеі адбываюцца ў часы Другой сусветнай вайны, а "Слон" закранае тэму цяперашняй вайны Расіі супраць Украіны.
У верасні гэтыя кнігі трапілі ў спіс забароненых да распаўсюду на тэрыторыі Беларусі.