У Польшчы паабяцалі заняцца праблемай беларусаў з адкрыццём банкаўскіх рахункаў

PKO Bank Polski

PKO Bank Polski / Shutterstock

Камісія па фінансавым наглядзе не бачыць дыскрымінацыі ў абмежаваннях адносна беларусаў, якія не маюць ВНЖ і таму не могуць адкрыць банкаўскія рахункі ў Польшчы. Пры гэтым у ведамстве абяцалі прыняць меры, піша "Белсат".

Папулярны сярод беларусаў банк PKO Bank Polski пачаў запатрабаваць від на жыхарства для адкрыцця новых рахункаў і для поўнага абслугоўвання існуючых. Арганізацыя растлумачыла гэта правіла апошнім пакетам санкцый ЕС супраць Беларусі і Расіі за вайну ва Украіне, які быў ухвалены 23 кастрычніка.

Кліентаў, якія адкрылі рахункі ў PKO пасля 24 кастрычніка, абавязалі прынесці ў любое аддзяленне від на жыхарства ў Польшчы або любой іншай краіне ЕС. Калі гэтага не зрабіць, будуць заблакаваныя картка, мабільнае прыкладанне, інтэрнэт-банкінг, сервіс перыводаў і плацяжоў BLIK. Пры гэтым сам рахунак не закрыюць, і, адпаведна, грошы на ім не забяруць.

У Камісіі па фінансавым наглядзе (Komisja Nadzoru Finansowego, KNF) у адказ на запыт "Белсата" пацвердзілі законнасць новага патрабавання банка PKO. Кіраўнік дэпартамента па сувязях з грамадскасцю ведамства Яцэк Баршчэўскі адначасова заявіў, што гэта нельга лічыць дыскрымінацыяй грамадзян Беларусі:

"У выпадку, калі кліент не прадставіць адпаведныя дакументы, якія дазваляюць банку зрабіць выключэнне адносна забароны, вядзенне банкаўскага рахунку будзе магчыма толькі ў абмежаваным аб’ёме. У той жа час, паводле KNF, гэта не азначае поўную немагчымасць адкрыцця банкаўскага рахунку грамадзянінам Беларусі".

Баршчэўскі таксама абяцаў, што камісія па фінансавым наглядзе прааналізуе праблему:

"Адносна паказанай вамі праблемы поўнай немагчымасці адкрыцця банкаўскіх рахункаў грамадзянамі Беларусі KNF прыме адпаведныя меры для поўнага аналізу гэтага пытання".

З-за новага патрабавання PKO беларусы пачалі скардзіцца, што ў Польшчы не засталося банкаў, дзе можна адкрыць рахунак без ВНЖ. Гэта пастка для тых, хто толькі плануе пераезд у суседнюю краіну або знаходзіцца ў працэсе легалізацыі.

Польскія чыноўнікі не спраўляюцца з хуткім афармленнем дакументаў, і атрымліваецца, што грамадзянін Беларусі з візай або ў чаканні ВНЖ можа легальна жыць у Польшчы, але не можа атрымаць банкаўскую картку.

"Белсат" высветліў, што Credit Agricole Bank Polska, Alior і Pekao не патрабуюць для адкрыцця рахунку ВНЖ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.