У пятніцу ў Беларусі прагназуюць хмарнае надвор'е, месцамі туман
Туман, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 19 снежня, у Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі будзе туман, слабы галалёд. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы — слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Удзень прагназуецца -1...+5 градусаў.
На выходных удзень будзе такая ж тэмпература паветра. У нядзелю ў многіх раёнах Беларусі прагназуецца дождж.
Прагноз надвор'я на 19 снежня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 19 снежня / Белгідрамет