У суботу на дарогах Беларусі чакаецца галалёдзіца

Галалёдзіца, ілюстрацыйнае фота

Галалёдзіца, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 13 снежня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Удзень у асобных раёнах па захадзе краіны будзе ўтварацца слабы галалёд. На дарогах чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, уначы на паўднёвым усходзе — парывісты, месцамі — моцна парывісты. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры на працягу сутак пакажуць 1-5 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны чакаецца 0...+4 градусы. Уначы па паўночнай палове Беларусі будзе да 7 градусаў марозу.

14 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны таксама пройдуць снег, мокры снег і дождж. Месцамі прагназуюцца галалёд, на дарогах будзе галалёдзіца, уначы і зранку — наліпанне мокрага снегу. Вецер пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 2-9 градусаў са знакам "мінус", па захадзе краіны будзе -1...+4 градусы. Удзень прагназуецца ад 5 градусаў марозу з па ўсходзе да 6 градусаў цяпла па захадзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.