У Рыме ўвядуць платны ўваход да фантана Трэві
Фантан Трэві
З 1 лютага 2026 года турыстам прыйдзецца плаціць па два еўра за магчымасць падысці бліжэй да фантана Трэві. Мера, паводле планаў уладаў італьянскай сталіцы, закліканая знізіць пастаянную цісканіну: штодня да гэтага месца цягнуцца тысячы людзей, і сам фантан за натоўпам часта проста не бачны.
Як тлумачаць у мэрыі, платным будзе менавіта доступ у бліжнюю зону каля вады. Ужо зараз адначасова там могуць знаходзіцца не больш за 400 чалавек. Пры гэтым паглядзець на фантан здалёк можна будзе, як і раней, бясплатна.
Фантан Трэві быў пабудаваны ў 1732–1762 гадах па заказе папы Клімента XII і атрымлівае ваду ад старажытнага акведука Aqua Virgo, які працуе без перапынку з 19 года да н. э. — ужо больш за дзве тысячы гадоў.