Беларуская турыстка знікла ў Расіі — яе знесла плынню ў Баранцава мора
Паўночнае мора, фота ілюстрацыйнае / unsplash
Беларуская турыстка знікла ў Мурманскай вобласці, піша выданне Tourdom.ru. Яе знесла плынню ў мора падчас айс-флоутынгу на рацэ Тулома (ўпадае ў Кольскую затоку Барэнцава мора). Трагедыя адбылася 1 студзеня.
Айс-флоутынг — гэта купанне ў лёдзяной вадзе ў спецыяльным закрытым гідракасцюме. Касцюм надзяваецца зверху на цёплую вопратку. Удзельнікі забавы проста ляжаць на спіне ў лёдзяной вадзе. Праз вялікія памеры касцюма выйсці з вады самастойна амаль немагчыма.
Сведкі кажуць, што падчас купання арганізатар заставаўся на беразе і не аказаў дапамогі беларускцы, калі плынь пачала яе зносіць. Надвор’е ўскладняе пошукі і працу ратавальнікаў: на Кольскім паўвостраве стаяць моцныя марозы, ноччу слупок тэрмометра апускаецца да -37 °C.
Следчыя ўжо ўзбудзілі крымінальную справу супраць арганізатараў айс-флоутынгу.