У візавых цэнтрах Італіі ўзніклі тэхнічныя праблемы

Італія, ілюстрацыйнае фота

Італія, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Візавыя цэнтры Італіі ў Беларусі сутыкнуліся з тэхнічнымі праблемамі. Пра гэта на сваім сайце папярэдзіў аператар TLS Contact.

Непаладкі ўзніклі ў сістэме зняцця адбіткаў пальцаў.

"Сістэма зняцця адбіткаў пальцаў не працуе. Мы чакаем развязання праблемы. 19-20 снежня: прыняцце заяўкі не гарантуецца. Заяўнікі без папярэдняга запісу не будуць дапушчаныя", гаворыцца ў паведамленні візавага цэнтра.

У TLS Contact дадаюць, што рэгіянальныя прыярытэтныя дні будуць перанесены на адзін месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.