Са студзеня ў Мінску перапыняе працу буйны гатэль

Гатэль "Пекін"

Гатэль "Пекін" / beijinghotelminsk.com

Са студзеня ў Мінску перапыняе працу буйны пяцізоркавы гатэль “Пекін”. Паводле афіцыйнай версіі — для рэканструкцыі сістэмы пажарнай бяспекі.

Ужо 1 студзеня гатэль будзе толькі высяляць кліентаў. А з 2 студзеня пражыванне і браніраванне недасяжныя. Арыентыровачна “Пекін” будзе прастойваць тры месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.