Толькі кожны пяты беларус сёлета выязджаў з краіны

Пашпарт

Пашпарт / Еўрарадыё

79% беларусаў сёлета не выязджалі з Беларусі. А амаль палова з тых, хто выязджаў (42%) выбралі для замежнай вандроўкі Расію.

Такія даныя былі атрыманыя падчас сацыялагічнага апытання, праведзенага ў кастрычніку 2025 года.

Раней жыхары Беларусі былі "чэмпіёнамі па шэнгенскіх візах". Прычыны, праз якія яны сёння выбіраюць застацца дома ці адправіцца ва ўсходнім кірунку, навідавоку. Каб атрымаць "шэнген", цяпер трэба прайсці няпросты і нятанны квэст. А на межах з краінамі Еўрасаюза рэгулярна ўтвараюцца шматгадзінныя чэргі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.