Абнавілі рэйтынг самых "моцных" пашпартоў свету. На якім месцы Беларусь?

Пашпарт Беларусі 

Пашпарт Беларусі  / БЕЛТА

Кампанія Arton Capital прадставіла Global Passport Power Rank 2026 — рэйтынг самых "моцных" пашпартоў свету.

У рэйтынгу "моц" пашпарта вызначаецца паказчыкам мабільнасці, які ўключае ў сябе прывілеі безвізавага рэжыму і магчымасць атрымання візы па прыбыцці.

Лідэрам рэйтынгу стаў пашпарт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (паказчык мабільнасці — 179).

На другой пазіцыі — Сінгапур (175) і Іспанія (175), а на трэцім месцы з паказчыкам 174 балы размясціліся адразу 18 краін: Бельгія, Францыя, Швецыя, Германія, Нідэрланды, Фінляндыя, Люксембург, Італія, Данія, Партугалія, Швейцарыя, Грэцыя, Аўстрыя, Малайзія, Нарвегія, Ірландыя, Паўднёвая Карэя і Японія.

Беларусь апынулася ў спісе на 59-й пазіцыі (паказчык мабільнасці — 92). Лепшымі сярод краін-суседак прызнаны пашпарты Польшчы і Латвіі — яны на 4-м месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.