Махляры ашукалі пенсіянерку на 17 тысяч рублёў
Махляры працягваюць дакучаць беларусам.
У міліцыю звярнулася 66-гадовая мінчанка, якой на мабільны тэлефон патэлефанавалі нібыта супрацоўнікі сацыяльнай службы. Яны паведамілі аб перагляду сумы пенсіі і выманілі пашпартныя дадзеныя.
Пазней з жанчынай звязаўся ілжывы праваахоўнік, які распавёў, што яе асабістымі дадзенымі завалодалі ашуканцы, аформілі на яе імя крэдыты і праводзяць незаконныя фінансавыя аперацыі.
"Пагражаючы пенсіянерцы крымінальнай адказнасцю, махляры прымусілі яе ўзяць сапраўдныя пазыкі і перадаць атрыманыя 17 000 рублёў кур’еру", — распавялі ў міліцыі.
Кур’ерам аказалася 59-гадовая мінчанка, якая раней сама стала ахвярай махляроў па схеме "энергасбыту".
Па ўсіх фактах узбуджаны крымінальныя справы.