У міліцыі назвалі 6 фраз, пасля якіх варта завяршаць тэлефонны размову

Асцярожна: махляры

Асцярожна: махляры / Стокавае фота

Супрацоўнікі ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама назвалі найбольш частыя фразы, якія выкарыстоўваюць махляры падчас размовы са сваімі ахвярамі.

У міліцыі падкрэслілі, што інфармаванасць — лепшы ахоўнік ад ашуканцаў, і апублікавалі такі спіс фраз, пасля якіх варта завяршаць размову:

  • "Ваш акаўнт будзе заблакіраваны, калі вы не адкажыце прама зараз"
  • "Вашы грошы спрабуюць скрасці, зафіксавана падазроная аперацыя"
  • "Ваш акаўнт быў узламаны. Калі ласка, пацвердзіце свае дадзеныя, каб аднавіць доступ"
  • "У нас ёсць інфармацыя, што вашы асабістыя дадзеныя былі скрадзены. Мы можам дапамагчы вам абараніцца"
  • "Калі ласка, пацвердзіце сваю асобу, каб пазбегнуць блакіроўкі вашага акаўнта"
  • "Вас турбуе спецыяліст фінансавай бяспекі, супрацоўнік службы бяспекі банка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.