Самым паспяховым бізнесоўцам Беларусі названы Аляксандр Луцэнка

Аляксандр Луцэнка / ТАСС
Аляксандр Луцэнка ўзначаліў топ-100 бізнесоўцаў Беларусі. Лідар спісу — саўладальнік групы кампаній "Содружество". Ягонае багацце ацэньваецца ў 2,3 млрд долараў. Луцэнка ўжо другі год запар узначальвае топ-100 беларускіх бізнесоўцаў.
На другім месцы — уласнік "Санты" Аляксандр Машэнскі, трэцяе месца заняў набліжаны да Лукашэнкі стваральнік "Брэміна Груп" Мікалай Варабей.
У першую дзясятку ўвайшлі таксама такія вядомыя бізнесоўцы, як старшыня праўлення Astocap Аляксандр Цэнтэр, старшыня рады дырэктараў EPAM Systems Аркадзь Добкін, выканаўчы дырэктар Wargaming Group Віктар Кіслы ды іншыя.
Рэйтынг бізнесоўцаў традыцыйна складае газета "Беларусы і рынак". Цалкам топ-100 глядзіце па спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.