Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў

Зняволенне, ілюстрацыйнае фота

Зняволенне, ілюстрацыйнае фота

Па колькасці зняволеных журналістаў Беларусь займае ў свеце чацвёртае месца, паведамляе праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў". Паводле іх звестак, па стане на 1 снежня пад вартай знаходзіліся 503 журналісты ў 47 краінах свету.

Першую тройку склалі Кітай (121 журналіст за кратамі), Расія (48) і М'янма (47). Наша краіна займае чацвёртае месца (33), за ёй ідуць В'етнам (28), Азербайджан (25) і Іран (21).

Расія таксама адзначаная як краіна з найбольшай колькасцю зняволеных замежных журналістаў. як сведчаць "Рэпарцёры без межаў", у Расіі пад арыштам знаходзяцца 26 украінскіх журналістаў. На другое месца арганізацыя паставіла Ізраіль — 20 палесцінскіх журналістаў пад вартай.

Таксама паведамляецца, што за апошні год па ўсім свеце былі забітыя 67 журналістаў, якія выконвалі свае прафесійныя абавязкі. 53 з іх сталі ахвярамі войнаў або злачынных груповак. Найбольш небяспечным для журналістаў з'яўляецца сектар Газа: там загінулі 29 чалавек. За ім ідзе Мексіка (9). Раёнамі высокай небяспекі для рэпарцёраў называюць таксама Украіну, якая працягвае абараняцца ад расіскай агрэсіі, а таксама Судан і Сірыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.