Журналіста Ігара Ільяша асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі
Ігар Ільяш, архіўнае фота
Чатыры гады зняволення — такі прысуд атрымаў журналіст Ігар Ільяш за каментары і інтэрв'ю, якія ён даваў недзяржаўным беларускім і замежным СМІ.
Такое ж пакаранне патрабаваў для яго пракурор. Адвакат прасіў апраўдаць журналіста. Суд адбываўся з паўгадавым перапынкам на экспертызу журналісцкіх тэкстаў Ільяша.
Ігара Ільяша затрымалі ў кастрычніку 2024 года і абвінавацілі ў "дыскрэдытацыі Беларусі" (арт. 369–1 Крымінальнага кодэксу) і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 2 арт. 361–4 КК). Паводле гэтых артыкулаў Крымінальнага кодэксу журналісту пагражала да 6 гадоў пазбаўлення волі.
За кратамі з восені 2020 года знаходзіцца і жонка Ільяша — журналістка "Белсата" Кацярына Андрэева.
Ігар Ільяш на судзе