Яшчэ двух беларускіх журналістаў прызналі палітзняволенымі

Акцыя за вызваленне журналістаў у 2020 годзе
Журналістаў Алега Супрунюка і Паўла Дабравольскага праваабаронцы прызналі палітвязнямі, піша "Вясна".
Брэсцкага журналіста Супрунюка суд палічыў вінаватым ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні". Суддзя накіраваў журналіста ў калонію на 3 гады.
Таксама праваабаронцам стала вядома пра зняволенне былога журналіста Naviny.bу Паўла Дабравольскага. Вядома, што падчас пратэстаў 2020 года яго затрымлівалі падчас ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці. Увосень 2021 году Павел пакінуў Беларусь, але потым вярнуўся дадому. Праваабаронцам стала вядома, што са студзеня 2025 года Дабравольскі знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пра сутнасць абвінавачванняў у яго бок нічога не вядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.