Кот з Беларусі ўвайшоў у тройку самых прыгожых у свеце

Кот з Беларусі увайшоў у топ прыгажуноў

Кот з Беларусі увайшоў у топ прыгажуноў / wcf-bestcat.de

Кот з Беларусі ўвайшоў у тройку самых прыгожых катоў у свеце ў 2025 годзе. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Сусветнай федэрацыі катоў.

У рэйтынгу ўдзельнічалі каля 1500 катоў розных парод. Першае месца заняў абісінец з Расіі па мянушцы Дарлен Флёр Далмор Блэк. Ён атрымаў больш за 19700 балаў.

Другое месца — у шатландскай віславухай коткі з Тайланда па мянушцы Меладзі Шарм Пі-Шарк: яна набрала каля 18 500 балаў.

Трэцяе месца заняў караткашэрсны брытанец з Беларусі, якога завуць Мокі Тарлен Лакшары. У яго крыху больш за 18 200 балаў.

Кот з Беларусі ўвайшоў у тройку самых прыгожых у свеце
Рэйтынг / wcf-bestcat.de

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.