МНС выратавала сабак, якія ўпалі ў калодзеж
Скрыншот / @mchs112by
У Капыльскім раёне выратавалі двух сабак, якія ўпалі ў калодзеж, паведамляе МНС.
У службу выратавання патэлефанаваў жыхар вёскі Заракоўцы. Ён паведаміў, што яго гадаванцы — сабакі — упалі ў пітны калодзеж, які ўжо не выкарыстоўваецца.
Прыбыўшыя на месца супрацоўнікі МНС адразу пачалі выратавальную аперацыю. Выкарыстоўваючы вяроўку і спецыяльную касынку, спецыялісты асцярожна дасталі жывёл з глыбокай пасткі.
Сабакі не пацярпелі.