Названы найлепшы горад для мільянераў

Дубай

Дубай

Горад Дубай прызнаны найлепшым мегаполісам свету для мільянераў. Ён абышоў ранейшага лідэра, Нью-Ёрк, які займае цяпер другое месца рэйтынгу.

Згодна з даследаваннем брокерскай кампаніі Savills Plc, пры ацэнцы 30 гарадоў улічваліся такія параметры, як адсутнасць падатку на спадчыну і прырост капіталу, развітая інфраструктура, узровень бяспекі і наяўнасць міжнародных школ. Нью-Ёрк, нягледзячы на ​​маштаб і ўплыў, саступіў Дубаю з-за высокай падатковай нагрузкі і дарагога вядзення бізнесу.

У Дубаі таксама дзейнічае праграма "залатой візы" — пры інвеставанні мінімум 2 млн дырхамаў (больш за 474 тысячы еўра) рэзідэнты атрымліваюць від на жыхарства да 10 гадоў і падатковыя льготы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.