У Індэксе вяршэнства права Беларусь апусцілася на 36 пазіцый за 5 гадоў

Турма на Акрэсціна, ілюстрацынае фота

Турма на Акрэсціна, ілюстрацынае фота

Беларусь заняла 105-е месца ў свеце ў Індэксе вяршэнства права. Яшчэ 5 гадоў таму нашая краіна была 69-й.

Згодна з WJP Rule of Law Index, з вяршэнствам права ў Беларусі горш, чым у Эквадоры, Замбіі ды Кеніі. Наша краіна аказалася на адным узроўні з Ліванам і Гватэмалай.

Сярод суседзяў Беларусі найвышэйшая пазіцыя ў Літвы — 18-е месца. Латвія апынулася на 21-м, Польшча — на 32-м. Украіна заняла 90-е месца, Расія — 119-е.

У лідарах рэйтынгу — Данія, Нарвегія і Фінляндыя. Апошнія радкі займаюць Камбоджа, Афганістан і Венесуэла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.