Без права на правы: як беларусам вярнуць сабе правы чалавека — эфір

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

Дзень правоў чалавека адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня. Для беларусаў шмат у чым гэтая дата фармальная. Бо мы ўжо даўно жывём у парадыгме “часам не да законаў”.вось толькі гэтая “часовасць”стала пастаяннай. Больш за тое, з кожным днём лукашэнкаўскі рэжым накладае на гэтыя правы ўсё больш абмежаванняў. Калі ж хтосьці прымае рашэнне пакінуць гэтую тэрыторыю без правоў, то трапляе ў пастку міграцыйных абмежаванняў і праблем эміграцыі. Справіцца з якімі часам магчыма толькі дзякуючы падтрымцы суайчыннікаў. І дрэнна, калі гэтай падтрымкі не знаходзіш…

Якіх змен у міграцыйнай палітыцы краін ЕС чакаць у надыходзячым годзе і наколькі моцна гэтыя змены ўдараць па беларусах? У якім стане развітваецца з 2025 годзе праваабарончая супольнасць і ініцыятывы дабрачыннай дапамогі? Што адбываецца з беларускай супольнасцю і ці здольныя беларусы на ўзаемадапамогу і салідарнасць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай  і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай у 15:00. Праграма выходзіць у серады, раз на тры тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.