Тыктокерку, што ратавала бяздомных жывёлаў, абвінавацілі ў экстрэмізме

Каты, фота ілюстрацыйнае

Каты, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com

Папулярную тыктокерку, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за "садзейнічанне экстрэмізму", пішуць праваабаронцы "Вясны". Гаворка ідзе пра 52-гадовую Алену Хартановіч з Лунінца, якая працуе прадаўцом у краме абутку.

Спадарыня Алена вядзе папулярны канал у тык-току, у якім расказвае пра лёс бяздомных жывёлаў. Яе відэаролікі глядзяць 24 тысячы чалавек. Алена не толькі распавядае пра жывёлаў, але і лечыць бяздомных катоў і сабак і шукае для іх дом.

Калі жанчыну затрымалі — невядома. Брэсцкі абласны суд прызнаў яе вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Міністэрства ўнутраных справаў унесла яе ў "спіс экстрэмістаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.