У Мінску знаходзяць трупы жывёл — магчыма, з’явіўся жывадзёр

У Мінску знаходзяць трупы жывёл — магчыма, з’явіўся жывадзёр

У Мінску знаходзяць трупы жывёл — магчыма, з’явіўся жывадзёр / pixabay.com

У прыватным сектары аднаго з раёнаў сталіцы пачалі знаходзіць трупы катоў і котак з распорутымі жыватамі.

З пачатку верасня 2025 года ў раёне аўтазавода пачалі з’яўляцца скажоныя трупы хатніх жывёл. У гэтым месцы пераважаюць прыватныя дамы.

Паводле версіі мясцовых жыхароў, котак выманьваюць з двароў, ім распорваюць жывоцік, выдаляюць органы, а потым падкідваюць пад платы гаспадароў.

Існуе і другая версія — мясцовыя каты маглі стаць ахвярамі бадзячых сабак. Як патлумачылі ў адміністрацыі Заводскага раёна, прадстаўнікі "Фаўны горада" праводзяць адпаведныя рэйдавыя мерапрыемствы.

На дадзены момант па факце забойстваў жывёл вядзецца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.