Бяздомныя сабакі захапілі аграгарадок у Клецкім раёне

Сабака, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Жыхары аграгарадка Кухчыцы ў Клецкім раёне скардзяцца на разгул бяздомных сабак. Яны нават апублікавалі ролікі ў Інстаграме, дзе расказваюць пра сваю бяду, каб прыцягнуць увагу да праблемы.
Адна з жыхарак аграгарадка скардзіцца, што сабакі ўжо не першы тыдзень палююць на свойскую птушку: "Дзе ЖКГ? Хто пакрые шкоду? Ужо два тыдні сабакі раздзіраюць курэй і гусей".
У ЖКГ журналістам "Мінскай праўды" заявілі, што пра сітуацыю з бяздомнымі сабакамі ведаюць і прымаюць меры па яе вырашэнню. "Рэйды па адлове безнаглядных жывёл праводзяцца ў Кухчыцах на рэгулярнай аснове. Мы ўсе кантралюем. Сёння зноў паедзем туды", — растлумачыў дырэктар прадпрыемства.
Разам з тым у ЖКГ паскардзіліся, што сабакі не сядзяць на месцы і не чакаюць што іх пераловяць: яны хаваюцца і перамяшчаюцца.
Таксама ў ЖКГ адказалі вяскоўцам, што за бяспеку падворка адказвае яго ўласнік, а не камунальныя службы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.