У Мінску сабака скочыў на ногі дзіцяці — гаспадару пса далі штраф

У Мінску сабака напаў на дзіця / pixabay.com
У Першамайскім раёне сталіцы мясцовы жыхар выгульваў англійскага кокер-спаніэля без павадка і намордніка. У нейкі момант сабака падбег да хлопчыка, які накіроўваўся ў школу, і пачаў скакаць на ногі.
Дзіця моцна спалохалася, і маці школьніка звярнулася ў міліцыю.
Пры гэтым у пацярпелага хлопчыка медыкі выявілі "посттраўматычны сіндром" і іншыя парушэнні здароўя. Тады, пасля звароту маці хлопчыка, пракуратура адмяніла рашэнне мясцовай міліцыі, справу перадалі следчаму, а затым накіравалі ў суд.
У выніку гаспадар сабакі атрымаў штраф у памеры 420 рублёў за парушэнне правілаў утрымання жывёл, якое прывяло да прычынення шкоды здароўю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.