З-за дзеючых законаў беларускай пародзе коней пагражае знікненне

Запражную пароду коней у Беларусі вывелі яшчэ ў канцы XIX стагоддзя / uhi.by
Адзінай нацыянальнай пародзе коней пагражае знікненне, бо дзеючае заканадаўства Беларусі не дазваляе прыватным уладальнікам атрымліваць племянны маладняк — для гэтага неабходна атрымаць статус юрыдычнай асобы, прайсці атэстацыю і выканаць шэраг іншых патрабаванняў. Пра гэта піша газета “Навука”, на публікацыю якой звярнуў увагу канал “De facto. Беларуская навука”.
У 2025 годзе спаўняецца 25 гадоў з моманту афіцыйнага прызнання беларускай запряжной пароды коней, якая была выведзена яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. Гэта адзіная нацыянальная парода коней Беларусі, якая вылучаецца вытрымкай і непатрабавальнасцю, жывёлы маюць сярэдні рост.
Як адзначаецца ў навуковым артыкуле, на ўсю Беларусь сёння засталося каля 200 дзеючых матак, а жарабцоў — не больш за 26–27.
Вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ па жывёлагадоўлі Ганна Рудак заявіла пра неабходнасць распрацоўкі дзяржаўных праграм і важнасць захавання генетычнай разнастайнасці.
З-за таго, што некаторыя гаспадаркі адмаўляюцца ад племяннога конегадоўля (засталося толькі 7 суб’ектаў, што вельмі мала), губляюцца ўнікальныя гены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.