Лукашэнка нагадаў Караніку пра так і не сабраны беларускі электрамабіль

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / Reuters

Падчас сустрэчы з кіраўніком Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімірам Каранікам 13 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае намер асабіста разбірацца ў сітуацыях, калі паміж вучонымі і вытворцамі ўзнікаюць непаразуменні. 

— Вы ж недалёка — зняў трубку, патэлефануйце мне — рашэнне будзе прынята імгненна. І мы разбярэмся, хто што можа, а хто — не, — падкрэсліў ён, адзначыўшы, што апошняе слова ў навуковых пытаннях павінна заставацца за кіраўніком Акадэміі навук.

Кираўнік Беларусі запатрабаваў ад вучоных канцэнтравацца на распрацоўках, патрэбных рэальнаму сектару эканомікі, і плаціць толькі за вынік. Лукашэнка адзначыў, што статус вучонага вызначаецца не павышэннем заробкаў, а рэальнымі дасягненнямі і адкрыццямі. Ён нагадаў пра няспраўджаныя абяцанні стварыць беларускі электрамабіль і заклікаў засяродзіцца на канкрэтных выніках, за якія “дзяржава будзе плаціць апошнія грошы”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.