Ці гатовы BELPOL перайсці да стратэгіі перамоў і замірэння з рэжымам — эфір

Уладзімір Жыгар

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Пакуль Трамп дасылае не толькі запінкі, але і свайго спецпрадстаўніка ў Беларусь да Лукашэнкі, а Польшча адкрывае два памежныя пераходы на беларускай мяжы, з Беларусі ў Літву лятуць метэазонды з кантрабандай, а беларускія прадпрыемствы працуюць на расійскую акупацыйную армію. Працуюць так шчыльна і актыўна, што, як высвятляецца, нават абслугоўваюць міжкантынентальныя ракеты Расіі. Што стварае дадатковыя пагрозы рэгіянальнай бяспецы. Але выглядае на тое, што зараз ЗША задаюць новыя трэнды ў адносінах з рэжымам Лукашэнкі…

Як глыбака ўцягнуты рэжым у працу на расійскую абаронку і наколькі выгаднымі застаюцца расійскія ваенныя заказы для беларускіх прадпрыемстваў? Як такое партнёрства Мінска і Масквы ўплывае на рэгіянальную бяспеку і ці дапамагаюць санкцыі стрымліваць беларускую падтрымку Расіі? Як змена стратэгіі ЗША адносна Беларусі будзе змяняць і еўрапейскае стаўленне да Лукашэнкі і ці не час дэмсілам перагледзець свае падыходы адносна рэжыму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.