Невядомыя шукаюць звесткі пра беларусаў, якія ваююць за Украіну

Каліноўцы, ілюстрацыйнае фота

Каліноўцы, ілюстрацыйнае фота / t.me/belwarriors

Невядомыя людзі шукаюць кантакты беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну. Хутчэй за ўсё, гэта правакацыя.

"Я журналіст выдання Edelman. Мы знаходзімся ў Вялікабрытаніі. Па замове мы рыхтуем выпуск спецыяльных інтэрв'ю ваенных добраахвотнікаў-беларусаў, якія ваююць ва Украіне (ваявалі ва Украіне). Хочам вам прапанаваць прыняць удзел", — піша невядомы.

За гутарку абяцаюць ганарар — 100 еўра.

Пры гэтым аўтар допісу спасылаецца на кантакты з Офісам Святланы Ціханоўскай: "У дадзеным выпадку Офіс С. Ціханоўскай зацікаўлены ў дадзеным расследаванні".

Аднак у атачэнні Ціханоўскай заяўляюць, што ім пра гэтае расследаванне нічога не вядома.

"Гэта правакацыя. Мы не ўдзельнічалі ў гэтым. З намі гэтыя людзі не кантактавалі", — адказала Еўрарадыё Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Ціханоўскай.

Раней ужо здараліся выпадкі, калі беларускіх палітуцекачоў здымалі на відэа нібыта для Офіса Ціханоўскай і праваабаронцаў, а потым гэтыя кадры з'яўляліся ў прапагандыстаў на БТ.

Невядомыя шукаюць звесткі пра беларусаў, якія ваююць за Украіну
Перапіска ў журналісцкім чаце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.