Ці стане адкрыццё Варшавай пунктаў пропуску пачаткам дыялогу з Мінскам — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава

На мяжы Польшчы і Беларусі ізноў пачалі працаваць два раней зачыненыя пункты пропуску — “Баброўнікі” і “Кузніца”.  Паводле тлумачэнняў польскага боку, “рашэнне прынятае з улікам чаканняў жыхароў і прадпрымальнікаў, у тым ліку перавозчыкаў”. А вось літоўская мяжа застаецца зачыненай, хоць гэта і не адпавядае чаканням ні жыхароў, ні літоўскіх перавозчыкаў. Ні, скажам шчыра, чаканням грамадзян Беларусі — і жыхароў, і прадпрымальнікаў. Але метэазонды з беларускай тытунёвай кантрабандай працягваюць ляцець з Беларусі, а ў Літве нехта працягвае іх лавіць. І гэта не толькі памежнікі. Бо не для іх гэты груз ад пачатку і адпраўляюць. Што адметна, пакуль на сітуацыю з мяжой перамоўны трэк ЗША з Мінскам не ўплывае.

Ці можна лічыць адкрыццё Польшчай двух памежных пераходаў сведчаннем таго, што Варшаве мяняе палітыку адносінаў з Лукашэнкам, і ці будзе крок насустрач з боку рэжыму? Як рашэнне Варшавы уплывае на Літву і ці варта чакаць, што Вільня пойдзе на адкрыццё мяжы з Беларуссю? Чаму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.