У бліжэйшыя 20 гадоў ШІ пераўзыдзе чалавека. Пра гэта папярэджвае Джэфры Хінтан

Джэфры Хінтан

Джэфры Хінтан / Reuters / Mark Blinch

У бліжэйшыя 20 гадоў з'явяцца машыны, з якімі чалавеку будзе немагчыма канкурыраваць. Пра гэта заявіў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Джэфры Хінтан на цырымоніі ўручэння Прэміі каралевы Лізаветы II у Лондане.

Са слоў Хінтана, штучны інтэлект ужо дасягнуў ўзроўню, калі алгарытмы вырашаюць задачы, якія патрабуюць чалавечага інтэлекту, а тэарэтычных абмежаванняў для стварэння машын, супастаўных з чалавекам, не існуе. На той жа панэлі Йошуа Бенжыа, Ян Лекун і Фэй-Фэй Лі падкрэслілі, што ў асобных сферах ШІ ужо пераўзыходзіць людзей, напрыклад, ён здольны распазнаваць 22 тысячы аб'ектаў або перакладаць са ста моў. Кіраўнік Nvidia Джэнсан Хуанг дадаў, што тэхналогіі дапаўняюць чалавека і прыносяць карысць грамадству.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.