Цэнзура і навуковы правал — новая атака на веды? Эфір
Павел Церашковіч / Еўрарадыё
У беларускіх школах і каледжах пачалі праводзіць “рэпетыцыйнае НІКА” — нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі. Улады заяўляюць пра “праверку навыкаў у рэальных сітуацыях”, але ўсё больш пытанняў выклікае і змест заданняў, і іх мэта: нацыянальны кантэнт, абавязковая “правільная логіка”, акцэнт на аргументацыю паводле патрэбаў сістэмы. Набліжаецца 2026 год — новы цыкл НІКА, і відавочна, што рэжым спрабуе кантраляваць не толькі вучэбны працэс, але і спосаб мыслення вучняў.
Паралельна Лукашэнка абвясціў “вялікую размову з вучонымі” і зноў абвінаваціў навукоўцаў у “адсутнасці вынікаў”. Але факты сведчаць пра іншае: хранічнае недафінансаванне, развал савецкай навуковай спадчыны, архаічнае кіраванне і поўная ізаляцыя ад сусветнай навукі. Беларусь сёння — на 79-м месцы ў свеце па навуковых публікацыях, пасля Макаа і Непала; па фінансаванні даследаванняў — 68-е месца, за Сенегалам і Танзаніяй. Гэта вынік не працы вучоных, а шматгадовай палітыкі дыктатуры.
Пра тое, што на самой справе адбываецца ў беларускіх школах і навуцы, чым небяспечныя “новыя адукацыйныя эксперыменты” і чаму Лукашэнка абраў навукоўцаў сваёй чарговай ахвярай — у эфіры Еўрарадыё размаўляем з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўлам Церашковічам.
Эфір пачнецца а 16-й па Мінску, задавайце пытанні!