"Бязмежны аптымізм". Кныровіч — пра новую стратэгію рэформ у Беларусі

Эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч у студыі Еўрарадыё

Эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч у студыі Еўрарадыё / Еўрарадыё

Сёння ў Варшаве прайшла прэзентацыя новай стратэгіі па глабальнай рэформе беларускай эканомікі. Прадставіла яе эканамістка, прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага камітэта па пытаннях фінансаў і эканомікі Аліса Рыжычэнка.

На просьбу Еўрарадыё эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч падзяліўся думкамі, наколькі дадзеная стратэгія рэалістычная і дзе ў яе ёсць слабыя месцы.

"Сама па сабе наяўнасць такога комплекснага плана, безумоўна, вялікі плюс. І Аліса Рыжычэнка, якая ўзялася за гэтую няпростую і шмат у чым няўдзячную працу, выклікае толькі павагу, — разважае суразмоўца. Вядома ж, канкрэтныя лічбы, якія там прапісаныя, патрабуюць больш шырокага і ў першую чаргу экспертнага абмеркавання". 

“Безграничный оптимизм”. Кнырович — о новой стратегии реформ в Беларуси
Скрыншот з прэзентацыі стратэгіі рэформаў / Аб’яднаны пераходны кабінет

Паводле блогера, заяўлены на прэзентацыі рост беларускай эканомікі — у чатыры разы за 7 гадоў не быў дасягнуты ні ў воднай краіне з супастаўным з сённяшняй Беларуссю узроўнем развіцця. 

“Гэта здаецца заведама недасяжным вынікам. Таму, каб прэзентаваць усё ж такі агульны план, патрабуецца больш глыбокая, больш сур'ёзная прапрацоўка. 

Вядома, ёсць у мяне сумневы адносна асобных напрамкаў, у прыватнасці, па энергетыцы, па колькасці школ, па долі розных сектараў у будучай эканоміцы Беларусі", — каментуе Кныровіч.

Зрэшты, калі ўспрымаць гэты план як першы крок да экспертнага абмеркавання такога роду праграмы, то гэта, безумоўна, станоўчае падзея, якую можна толькі вітаць. 

"Нагадаю, што найлепшы паказчык развіцця Кітая, Беларусі альбо Польшчы ў пострэформавы перыяд вагаўся каля 10%. Хутчэй, каля 8% гэта сярэдні гадавы рост у сярэдзіне нулявых гадоў у Беларусі. 

Напэўна, на яго можна арыентавацца як на нейкі бязмежны аптымізм. Падкрэслю, вельмі вялікі аптымізм. <...> Нават калі б усе фактары склаліся самым ідэальным чынам, пра рост у чатыры разы, вядома, гаворкі ісці не можа. 

Але, магчыма, у гэтым [прагнозе] ёсць нейкія метадалагічныя абгрунтаванні. Увогуле, гэты план патрабуе глыбокага экспертнага абмеркавання", падсумоўвае эксперт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.